Перайсці да асноўнага змесціва

WATCH DOCS Belarus – міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека

WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут мы ставім у фокус увагі самыя актуальныя падзеі сучаснасці і даем магчымасць для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак. Уваход на паказы – вольны для ўсіх і заўсёды.

Першыя паказы WATCH DOCS адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве, а з 2015-га Фестываль штогод ладзіцца ў Беларусі, дзякуючы намаганням аднадумцаў-арганізатараў і дзесяткаў валантэраў. 

Цэнтральнымі тэмамі паказаў і спецпадзей WATCH DOCS Belarus ужо былі: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, інфармацыйная пісьменнасць і папулізм, залежнасці падлеткаў, падзеі ва Украіне і памяць пра ГУЛАГ, карупцыя транснацыянальных кампаній і адказнасць бізнесу, экалогія, культура памяці і праблема разбурэння помнікаў у 21 стагодзі і інш. 

***

WATCH DOCS Belarus’ 2019: Межы (не) свабоды

«What the f ... ?!» або 20 падстаў абурыцца! ». Пяты юбілейны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus запрашае!

З 5 па 13 снежня мы глядзім 20 наймацнейшых дакументальных фільмаў, спрачаемся з рэжысёрамі, сустракаем гасцей фестывалю, і хуліганим з рэйтынгам самых бяздумных рашэнняў чыноўнікаў за апошні год. Вы з намі?

Упершыню мы абвясцілі прэмію беларускім рэжысёрам-дакументалістам і падрыхтавалі паўнавартасную праграму беларускіх фільмаў па правах чалавека! Падтрымлівайце прэмію на платформе Talaka.org !

Мы ўпэўненыя, жыццё без фільтра і кіношных прыкрас мацней за ўсіх сюжэтаў У нас няма дрэнных і добрых персанажаў, правільных адказаў і абавязковага «хэпі энду». Мы шукаем межы сваёй (не) свабоды і гатовыя сказаць «What the f ... ?!» усяму, што яе абмяжоўвае!

Праз рэальныя чалавечыя гісторыі, адкрытыя факты, шчырасць, мы ўздымаем тэму свабоды і яе межаў, правоў і чалавечай годнасці, таго, чаму  не саромеемся сказаць: «What the f ... ?!».

Разам з рэжысёрамі - дакумэнталістамі з Беларусі і ўсяго свету на 8 дзён прапануем адарвацца ад серыяльнай жуйкі і паглядзець 20 жорсткіх непастановачных фільмаў пра жыццё, паспрачацца аб свабодзе, задумацца пра тое, што і чаму нас абурае.

Сустракайце фільмы, сюжэт якіх па напале і неверагоднасці нашмат пераўзыходзіць баевікі і трылеры. Бо гаворка пра рэальныя людзях і падзеях!

***

Арганізатар Фестываля  грамадская арганізацыя «Звяно».

Фінансавыя справаздачы за папярэднія гады даступны па спасылках: 

2015 год

2016 год

2017 год

Наш Facebook