Перайсці да асноўнага змесціва

WATCH DOCS Belarus – міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека

WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут мы ставім у фокус увагі самыя актуальныя падзеі сучаснасці і даем магчымасць для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак. Уваход на паказы – вольны для ўсіх і заўсёды.

Першыя паказы WATCH DOCS адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве, а з 2015-га Фестываль штогод ладзіцца ў Беларусі, дзякуючы намаганням аднадумцаў-арганізатараў і дзесяткаў валантэраў. 

Цэнтральнымі тэмамі паказаў і спецпадзей WATCH DOCS Belarus ужо былі: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, інфармацыйная пісьменнасць і папулізм, залежнасці падлеткаў, падзеі ва Украіне і памяць пра ГУЛАГ, карупцыя транснацыянальных кампаній і адказнасць бізнесу, экалогія, культура памяці і праблема разбурэння помнікаў у 21 стагодзі і інш. 

***

WATCH DOCS Belarus’ 2018: Стаяць на сваім

13-16 снежня мы пакажам шэраг крутых дакументальных стужак аб той глебе, стаяць на якой мы выбіраем – альбо выбіраюць за нас. Глебу каштоўнасцяў і перакананняў, што вызначаюць межы паміж людзьмі.
У праграме гэтага года: 
аднаўленне справядлівасці на палях геапалітычных, гендарных, нацыянальнаарыентаваных і іншых бітваў;
сіла духу і знаходлівасць у вяртанні паўнвартаснага і годнага жыцця сабе і сваім блізкім;
пошук і вяртанне свайго чалавечага аблічча пасля зробленых памылак.

Асобную ўвагу мы аддамо інфармацыйнай прасторы – вынайдзенаму чалавецтвам інструменту, які сёння ў мностве выпадкаў валодае нашым разуменнем гуманнасці.
Сачыце за навінамі!

***

Арганізатар Фестываля  грамадская арганізацыя «Звяно».

Фінансавыя справаздачы за папярэднія гады даступны па спасылках: 

2015 год

2016 год

2017 год