Перайсці да асноўнага змесціва
Андрэй Куціла
Спецпадзея

Адкрыццё

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

Урачыстае адкрыццё чацвёртага фестываля Watch Docs Belarus адбудзецца 13 снежня ў 18.30 у кінатэатры Мір.

Падтрымай нас на Талацэ!

Дапамагаць адкрываць фестываль прыйдзе Андрэй Куціла - першы з Беларусаў, чый сярэднемэтражны дакументальны фільм «Сума» прызнаны найлепшай стужкай на самым прэстыжным фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.

Адкрыццё - гэта святочная нагода для каманды фестывалю зноўку сабрацца разам з фундатарамі, прыхільнікамі дакументальнага кіно аб правах чалавека і пазнаёміцца з новымі гледачамі, якія ўпершыню вырашылі наведаць фест. Растлумачым, чаму да нас “панаехала гасцей”, навошта іх слухаць і што з імі можна зрабіць(напрыклад, выпіць шоцік). Зробім сэлфі, пакажам сябе і паглядзім на вас, даражэнькія.

Мы не валодаем мовай афіцыёзу, таму, канечне, будзе шмат прыемных эмоцый, словы падзякі і анонс усіх далейшыйх спец падзей і мерапрыемстваў. Распавядзем вам, адкуль з’явілася загадкавая антыпрэмія “Watch Docs памеціў” і як вы можаце на яе ўплываць.

Да сустрэчы на Watch Docs Belarus!