Перайсці да асноўнага змесціва
Адкрыццё фестывалю WATCH DOCS Belarus
Спецпадзея

Адкрыццё фестывалю WATCH DOCS Belarus

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

Запрашаем на адкрыццё фестывалю WATCH DOCS Belarus!

Такую важную падзею мы не маглі пакінуць без сюрпрызаў! Адкрые пяты юбілейны WATCH DOCS Belarus перфоманс аднаго з самых непрадказальных, інтэрактыўных, вар'яцкіх у добрым сэнсе, тэатраў - міні пастаноўка «Адкрыццё» пластычнага тэатра «ІнЖэст». Будзьце ўважлівыя! Вы можаце апынуцца ў цэнтры сапраўднай містыфікацыі і праверыць уласныя межы свабоды непасрэдна ў зале кінатэатра "Мір"!

Першы фільм Фестывалю «Працэс» рэж. Аскольд Кураў 2017 год, Эстонія, Польшча, Чэхія, 70 мін. 18+. Гэта хроніка палітычна матываванага судовага працэсу над Алегам Сянцова ў Растове-на-Доне.

І вядома, вас чакаюць выступленні гасцей і арганізатараў, знаёмства з камандай фестывалю.

Сяброў Фестывалю і фундатараў Прэміі для беларускіх дакументалістаў пасля паказу запрашаем на вечарыну з удзелам гурта «Разбітае сэрца пацана». Трапіць на яе можна па запрашальных білетах альбо стаўшы Фундатарам Прэміі на Talaka.org