Перайсці да асноўнага змесціва
Анастасія Мірашнічэнка
Спецпадзея

Адкрытая сустрэча з рэжысёрам Анастасіяй Мірашнічэнкай

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

Прысутнасць беларускага дакументальнага фільма ў праграме мы не можам не адзначыць спецыяльнай падзеяй - «адкрытым інтэрв'ю» з яго рэжысёрам.

Падтрымай нас на Талацэ!

Анастасія Мірашнічэнка, якая здолела зняць праўдзівую і горкую гісторыю пра тэатральны праект у гомельскай жаночай папраўчай калоніі, раскажа, як гэты досвед паўплываў на яе як рэжысёра, чалавека і жанчыну. Як дзеля стварэння «Дэбют» адкрываліся ўсе патрэбныя дзверы, як успрымаюць стужку гледачы з Беларусі і за мяжой і як турма змяняе ўспрыманне чалавечнасці? - мы ўжо ведаем, пра што хочам спытаць Анастасію, і будзем рады пытанням ад гледачоў!