Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы
Папулізм

Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Ційт Аясоо, Эне-Лііс Сэмпер (Tiit Ojasoo, Ene-Liis Semper)
2013, Эстонія, 98 хвілін, узроставыя абмежаванні: 18+
Мова субтытраў: руская

Хочаш пабачыць фільм на вялікім экране? Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Фільм распавядае пра сацыяльны эксперымент па стварэнні фіктыўнай палітычнай партыі ў Эстоніі і пра тое, што з гэтага атрымалася. 

Яшчэ ў 2010 годзе акторы эксперыментальнага эстонскага тэатра абвесцілі пра намер стварыць новую палітычную сілу нібыта з мэтай «карэнным чынам змяніць палітыку ўнутры краіны». Так з'яўляецца «Адзіная Эстонія» і пачынаецца імітацыя барацьбы за галасы выбарцаў.

Удзельнікі псеўда-партыі выкарыстоўвалі ўсе магчымыя папулісцкія прыёмы і метады, давалі вялікую колькасць інтэрвью, агітавалі з гучнымі, але бессэнсоўнымі лозунгамі і імкліва набралі папулярнасць. 

І хаця акторы тэатра з самага пачатку адкрыта заявілі пра тое, што «Адзіная Эстонія» – гэта тэатральны праект, шэраговыя выбарцы ўспрынялі партыю ўсур'ёз. Па прагнозах аналітыкаў смелы тэатральны перфоманс меў усе шанцы атрымаць на выбарах каля 20 месцаў у Парламенце. Аднак на анансаваным як грандыёзная падзея з'ездзе, які сабраў больш за 7 тысяч чалавек і быў паказаны ў наўпроставым эфіры вядучымі тэлеканаламі Эстоніі, стваральнікі партыі абвесцілі пра сканчэнне эксперыменту і канец існавання «Адзінай Эстоніі»

Грандыёзная містыфікацыя скончылася.