Перайсці да асноўнага змесціва
Адукацыйны дзень з WATCH DOCS Belarus
Адукацыйная праграма

Адукацыйны дзень з WATCH DOCS Belarus

Калі
Месца
Беларускі ПЭН-цэнтр (вул. Залатая Горка, 2, 101)
Што
Сустрэча

Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі: ссылка

Два адмысловых госця фестываля з суседняй Польшчы завітаюць у гэты дзень у Мінск з пэўнай місіяй - распавесці вам пра прафесійныя магчымасці звонку і здольнасці ўнутры вас, што адкрываюць дзверы ў вялікую дакументалістыку.  

Абедзве сустрэчы адбудуцца ў Беларускім ПЭН-цэнтры (вул. Залатая Горка, 2, 101) - літаральна па суседстве з кінатэатрам “МИР”. Што значыць… што акурат па сканчэнні майстар-класаў вы лёгка трапляеце на 2 фільмы з конкурснай беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus ;)

 

11:00 - 13:00: майстар-клас "Як працаваць з героем дакументальнага фільма" ад Яцэка Пятрыцкага (Польшча)

Яцэк Пятрыцкі (Jacek Petrycki) - мэтр польскага дакументальнага і мастацкага кінематографу, аператар, кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар і прадзюсар мастацкіх, дакументальных фільмаў і тэлевізійных тэатраў, выкладчык. 

У 1970 годзе скончыў аддзяленне кінематаграфіі ў Нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера ў Лодзі. Зняў дыпломны фільм у 1976 годзе. Працаваў над шматлікімі фільмамі з такімі вядомымі рэжысёрамі, як Кшыштаф Кіслеўскі, Марсэль Лазінскі, Агнешка Холанд. 

Яцэк Петрыцкі быў аўтарам кінематаграфіі фільма “89-мм ад Еўропы”, намінаванага на Оскар. Лаўрэат прэміі BAFTA Брытанскай кінаакадэміі, а таксама мноства замежных і польскіх узнагарод, у тым ліку намінацыі на польскую кінапрэмію "Арол". У 2010 годзе атрымаў срэбраны медаль Gloria Artis за заслугі ў культуры Польшчы. З 1987 г. і ў 90-я працаваў супрацоўнікам брытанскіх тэлеканалаў Channel 4 і BBC, здымаючы дакументальныя і мастацкія фільмы. 

На сённяшні дзень фільмаграфія Яцэка Пятрыцкага налічвае ўжо больш за дзве сотні (!) фільмаў.

Складана пераацаніць маштаб практычнага досведу, якім ён гатовы падзяліцца з беларускімі кінематаграфістамі, якія любяць і імкнуцца здымаць глыбокае і разумнае дакументальнае кіно. Такое немагчыма прапусціць!

Працоўныя мовы: Польская, Беларуская, Руская.

 

[Абед]

 

14:00 - 15:30: "Як добра прадаць свой дакументальны фільм на Белсат ТВ". Практычная лекцыя Януша Гаўрылюка (Польшча)

Януш Гаўрылюк (Janusz Gawryluk) - адказны рэдактар Белсат ТВ (праграмы “Маю права”, “Размова”, дакументальны цыкл "Невядомая Беларусь"), аўтар ідэі і арганізатар фестываля беларускага кіно ў Варшаве Bulbamovie (2011-2016 гг.), суаўтар мультымедыйнага праекта “Хранатоп” (куратар А. Кудзіненка). 8 снежня Януш прыедзе ў Мінск, каб расказаць аб магчымасцях тэлеканала Белсат для беларускіх аўтараў, рэжысёраў і прадзюсараў дакументальных фільмаў.

На лекцыі прагучыць мінімум тэорыі і максімум практыкі з працоўнага досведу Януша:

  • Якія тэмы фільмаў маюць шанец на падтрымку;

  • Паспяховыя (і, магчыма, не толькі) рэалізаваныя кейсы;

  • Аўтары дакументальных фільмаў Белсата, у якіх ёсць чаму павучыцца;

  • Майстар-класы ад Белсат ТВ, на якія варта трапіць;

  • Мажлівасці супрацоўніцтва з польскімі дакументалістамі;

  • Co-production: як і з кім увогуле гэтым займацца.

Прыходзьце за інсайдамі, задавайце свае пытанні, рыхтуйце правакацыі і - найлепш -   ідэі на зваротную сувязь!

Працоўная мова: Беларуская.