Перайсці да асноўнага змесціва
Эрык і Я
Спецпадзея

Афтэрпаці

Калі
Месца
OK 16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Сустрэча

Наша Паці гарманічна завяршае масавае кавапіццё, прагляд лепшых дакументалак пра правы чалавека і гарачыя дыскусіі пра важнае*.

__________

*Уваход толькі па запрашэннях (спасылка ніжэй)

Падтрымай нас на Талацэ!

Мы збіраемся разам з валанторамі, партнёрамі і сябрамі-талакоўцамі ў Ruin Bar OK16, каб дагаварыць недагаворанае, тусануць, рэлакснуць і абняцца.

У гэтым годзе да нашай місіі далучыліся самаадданыя і таленавітыя Eryk i Ja: музычны дуэт, які грае на сутыку электроннай і гітарнай музыкі. Гэта цікавыя смачныя тэксты і класная смелая музыка, што вельмі пасуе канцэпту нашага фесту.

Таксама на наша Паці зазірнуць Minsk Improvisers Orchestra. Заснавальнік гэтага цудоўнага калектыву Аляксей Варсоба як нельга лепш выказаўся на тэму нашай дзейнасці: "Тое, што спрабуюць намацаць як дакументальнае кіно, так і музыка Improvisers Orchestra, не зусім тычыцца чыстага мастацтва. Рэжысёр-дакументаліст і кампазітар-імправізатар шукаюць хутчэй не эстэтычны, але этычны нэрв грамадства. Мы намагаемся выявіць ўзаемасувязь людзей адзін з адным і паказаць іх саміх сабе. Мне здаецца, што шчырасць і свабода - гэта асноўныя элементы імуннай сістэмы грамадства."

Але ж без кіно мы ну ніяк, таму на Watch Docs Паці ненапружана занырнем у гісторыю нашага кіно і паглядзім першы беларускі нямы фільм 1926 года “Прастытутка”.

Пабачымся на танцполе, паляжым на ляжаначках! У праграме Паці магчымы прыемныя папаўненні!