Перайсці да асноўнага змесціва
Як дакументалістыка глядзіць на свет
Адукацыйная праграма

Як дакументалістыка глядзіць на свет

Калі
Месца
Кінашкола-студыя А.Палупанава, пр. Незалежнасці 168/2
Што
Сустрэча

"Як дакументалістыка глядзіць на свет" - Візуальная прэзентацыя брытанскага кінарэжысёра Марка Казінса

 

Працоўныя мовы: Ангельская, Беларуская, Руская.

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя: ссылка

140 выяваў і відэакліпаў, якія даследуюць візуальны свет дакументальнага кіно. Гэта вобразы, кампазіцыя, колер і рашэнні, падмацаваныя прыкладамі шыкоўных дакументальных фільмаў з усяго свету. Гадзінная сустрэча, якая святкуе прыгажосць дакументальнага кіно, але таксама пашырае межы таго, што мы ведаем пра негульнявое кіно.

Марк Казінс (Mark Cousins) - адмысловы госць WATCH DOCS Belarus, рэжысёр фільма "Атам" у праграме гэтага года. Кінакрытык, рэжысёр, выбітны візіянер, які сарамліва ня лічыць сябе добрым апавядальнікам... І пры гэтым выкладае ў Універсітэце Глазга. Выдадзеная ім кніга называецца "Чалавек, які глядзіць" (даступная і ў Беларусі) і адлюстроўвае саму сутнасць асобы Казінса. Наратывы, ім выбудаваныя, маюць больш агульнага з медытацыяй, чым са сторытэлінгам, але пры гэтым здольныя ўплываць выключна фактамі.