Перайсці да асноўнага змесціва
Антыпрэмія
Спецпадзея

АНТЫПРЭМІЯ “WATCH DOCS ПАМЕЦІЎ”

Калі
Месца
OK 16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Сустрэча

Напярэдадні 70-годдзя прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і нашага кінафестывалю WATCH DOCS Belarus мы з нашым партнёрам "Горад для гараджан" робім абвяшчэнне аб новаўвядзеннях. З гэтага часу мы хочам абараняць правы чалавека не толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаванняў, але і дзеяннем, памячаючы медалём «за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека» асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў.

На працягу гэтага году вы напэўна сачылі за павесткай дня, за навінамі, за новаўвядзеннямі, за прававымі актамі і рэакцыямі на іх у выглядзе новых ініцыятыў. І не ўсе чыноўнікі, ініцыятывы былі, як бы гэта сказаць, прыязныя ў адносінах да людзей. Вы ж напэўна падпісвалі петыцыі?

Наша «антыпрэмія» не ставіць сваёй задачай адлюстраваць стан правоў чалавека ў краіне, але абазначыць правы чалавека і межы ў публічнай прасторы, садзейнічаць змене паводзін і ўцягненьню ў дыскурс звычайных думаючых людзей.

Такім чынам, наш фірмовы сабачка WATCHDOCS гатовы пазначыць вашых намінантаў, фарміруем лонг-ліст і галасуем падчас паказаў. Патрабаванні да намінантаў: дзяржаўнае ведамства або прадпрыемства, канкрэтны факт, а не проста таму што вам не падабаецца, публікацыя ў СМІ аб дзеянні / бяздзейнасці, каб мы маглі праверыць гэты факт.

Сваіх намінантаў можна пакідаць у анкеце або даслаць ліст з пазнакай "антыпрэмія" на пошту zvyano@gmail.com да 10 снежня.

Мы не мецім абы-каго без прычын ці са злым намерам, а толькі хочам адзначыць моманты, якія можна палепшыць, на якія варта звярнуць увагу. Мы выступаем за цывілізаваны дыялог, а не брэшам з-за кута. Таму прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных у нашым спісе, мы запросім на ўручэнне нашай медалі падчас закрыцця фестывалю.