Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Атам"
Кіно

Атам

Калі
Месца
ОК16 (Кастрычніцкая 16, корпус 25)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Марк Казінс

2015 год, Вялікабрытанія, 71 хвіліна

Мова арыгіналу: Ангельская

Мова субтытраў: Беларуская

16+

Фільм «Атам» (англ. Atomic: Living in Dread and Promise, на фестывалі WATCH DOCS Belarus будзе дэманстравацца на беларускай мове) быў зняты ў 2015 годзе ў супрацоўніцтве з групай «Mogwai» пры садзейнічанні таленавітага рэжысёра мантажу Нікаласа Фрэйзера (англ. Nicholas Fraser). Паказ фільма на канале ВВС, прымеркаваны да 70-й гадавіны бамбардзіроўкі Нагасакі, прайшоў з аглушальным поспехам, і анты-ядзерны пасыл быў пачуты шматмільённай аўдыторыяй. Пасля гэтага фільм дэманстраваўся ў кінатэатрах Вялікабрытаніі, а таксама быў прызнаны годным зачыніць праграму прэстыжнага Эдынбургскага кінафестывалю. Для таго, каб з усіх бакоў даследаваць «атамную» спадчыну і будучыну, рэжысёр выкарыстоўвае архіўныя кадры кінахронікі, уключаючы здымкі выбуху ў Хірасіме, анты-ядзерных дэманстрацый і прамоваў, кадры часоў Халоднай вайны, катастроф на ЧАЭС і ў Фукушыме, а таксама здымкі даследаванняў уласцівасцяў рэнтгена.

Па словах самога Марка Казінса, «супрацоўніцтва з Нікам дазволіла зрабіць апавяданне кінематаграфічным: ніякіх вядучых, расказчыкаў, падказак наконт таго, што чакае публіку далей, ніякіх высноваў, а эпічныя музычныя ландшафты ад Mogwai як найлепш падышлі для апавядання аб уладзе, энергіі і вайне».

Першапачаткова запісаныя шатландскім пост-рок гуртом Mogwai ў якасці саўндтрэка да «Атама» кампазіцыі неўзабаве сталі асобным альбомам, які быў выпушчаны на студыі Rock Action Records у красавіку 2016 года. З гэтым альбомам група адправілася ў турнэ па Еўропе, Японіі і Паўночнай Амерыцы. Сам жа Марк у адным з інтэрв'ю сказаў: «Я хацеў, каб гледачы ў кінатэатрах адчулі выбух бомбы. Але гук для гэтага быў недастаткова гучным, і гэта мяне расчаравала. <...> Таму мы вырашылі паэксперыментаваць і падысці да кінапаказаў як да рок-канцэртаў, зрабіць шэраг паказаў «Атама» з гучнай музыкай і прадастаўляць бясплатныя берушы. Людзі могуць вырашыць не пайсці, а могуць прыйсці і атрымаць асалоду ад пагружэння ў гук, адчуць сябе ў «гукавой пастцы», што нам так падабаецца на рок-канцэртах ".