Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Белы свет вачамі Даліборэка"
Кіно

Белы свет вачамі Даліборэка

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

The White World According to Daliborek

Режысёр: Віт Клусак (Vit Klusak)
2017 год, Чэхія, Славакія, Данія, 105 хвілін

Мова арыгінала: чэшская
Мова субтытраў: беларуская

Свайго чарговага героя, якога завуць Даліборэк, рэжысёр знайшоў у інтэрнэце, дзе той вядомы пад назвай свайго ютуб-канала Destruktor666. 40-гадовы апантаны антысеміт ды неанацыст-няўдачнік у вольны час ад сваёй нізкакваліфікаванай абрыдлай працы вырабляе аматарскія маргінальныя відэа, спрабуючы зняць штосьці накшталт “лепшага фільма жахаў ўсіх часоў". Цэлы дзень Даліборэк працуе, а па вечарах запісвае гнеўныя песні ды ролікі. На гаўбцы, пасярод развешаных рэчаў, сядзіць ды паліць маці героя Вера; адначасова з пакоя чуваць гучны напорысты патэтычны вакал - стомлены неанацыст выконвае песню пра “гермафрадыта" з непрыстойным тэкстам. Нянавісць да Іншага вісіць у паветры гэтай кітчавай кватэры, дзе над паліцамі са старымі кнігамі развешаная неанацысцкая сімболіка, пры гэтым сам герой з’яўляецца ў футболцы “Я народжаны ў ЧССР”.

2017 IDFA
2017 Karlovy Vary