Перайсці да асноўнага змесціва
BURKINABÈ RISING: мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо
Кінаноч

BURKINABÈ RISING: мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо

Калі
Месца
ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Йара Лі (Iara Lee)
2018, Буркіна Фасо, ЗША, Балгарыя, 72 хвіліны

Мова арыгіналу: французская, дыялекты, ангельская
Мова субтытраў: руская

Падтрымай нас на Талацэ!

Burkinabè Rising, новы дакументальны фільм ад Cultures of Resistance Films, знаёміць нас з творчым негвалтоўным супрацівам у Буркіна-Фасо. У гэтай невялікай заходнеафрыканскай краіне, якая не мае выхаду да мора, сфармавалася дынамічная і яскравая супольнасць мастакоў і актывістаў, якія паказваюць прыклад палітычных зменаў, магчымых дзякуючы сумесным высілкам людзей. Сёння гэты прыклад натхняе не толькі Афрыку, але і ўвесь свет.

Праз музыку, кіно, экалогію, выяўленчае мастацтва і архітэктуру героі фільма працягваюць справу рэвалюцыі, якую абвясціў Тама Санкара. Санкара, які стаў прэзідэнтам Буркіна-Фасо ў 1983 годзе, быў забіты ў 1987 годзе падчас дзяржаўнага перавароту. Яго ўзначальваў сябар і блізкі дарадца прэзідэнта Блэз Кампаоре, які пасля адзінаасобна кіраваў краінай на працягу 27 гадоў. У кастрычніку 2014 года ў выніку масавага народнага паўстання ён быў звергнуты. Сёння дух супраціву ў  Буркіна-Фасо мацней, чым калі-небудзь.

Працуючы над фільмам, восенню 2016 года рэжысёрка Йара Лі праехала праз усю краіну. Падчас свайго падарожжа яна сустрэлася з выдатнымі мастакамі, музыкамі і актывістамі, якія выкарыстоўваюць мастацкія традыцыі краіны, каб прасоўваць ідэі і накірункі супраціву: рэпер Джоі ле Салдат (Joey le Soldat) распавядае ў сваіх тэкстах пра праблемы збяднелай моладзі ў сталіцы краіны Ўагадугу і фермераў з далёкіх правінцый. Марто (Marto), самы вядомы мастак-графіціст у  Буркіна-Фасо, робіць з голых гарадскіх сценаў яскравыя фрэскі, якія выкрываюць несправядлівасць. Маліка ла Сламёз (Malika la Slameuse), актывістка па ахове правоў жанчын, удзельнічае ў паэтычных слэмах, надаючы фемінісцкую перспектыву гэтаму віду мастацтва, дзе ўсё яшчэ дамінуюць мужчыны. Серж Эме Кулібалі (Serge Aimé Coulibaly) выкарыстоўвае танец як форму палітычнага супраціву, калі рух нараджаецца з неабходнасці выказвацца і дзейнічаць.