Перайсці да асноўнага змесціва
Цырымонія закрыцця WATCH DOCS Belarus
Спецпадзея

Цырымонія закрыцця WATCH DOCS Belarus

Калі
Месца
ОК16 (Кастрычніцкая 16, корпус 25)
Што
Сустрэча

На закрыцці WATCH DOCS Belarus адбудзецца дзве найважнейшыя падзеі фестывалю.

Уручэнне Прэміі беларускім рэжысёрам-дакументалістам па вынікам глядацкага галасавання. Само галасаванне будзе праходзіць падчас паказаў. На цырымоніі закрыцця будуць урачыста агучаны яго вынікі і ўручана прэмія пераможцам.

Другой важнай падзеяй стане абвяшчэнне вынікаў Антыпрэміі «WATCH DOCS пазначыў» беларускім чыноўнікам, якія прынялі самыя бяздумныя рашэнні за год.

Намінантаў на Антыпрэмію можна вылучыць да 4 снежня ўключна.

Завершыць праграму паказаў фільм «Гігант» рэж. Чжао Лян (Zhao Liang). 2015 год, Кітай, Францыя, 90 хв. Гэта крэатыўная і паэтычная стужка, ўцягвае гледача ў гіпнатычны плынь вобразаў і гукаў на шляху да нечаканай і пранізлівай развязкі.

Чакаем вас на фестывалі!