Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Чыстыя
Папулізм

Чыстыя

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Майя Зінштэйн (Maya Zinshtein)
2016 год, Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія, 87 хвілін 
Мова субтытраў: беларуская

Хочаш пабачыць фільм на вялікім экране? Падтрымай Фестываль на Талацэ!

У сваёй працы Майя Зінштэйн дакументуе два выключных гады ў гісторыі футбольнага клуба «Бейтар» (Іерусалім), аднаго са старэйшых у гісторыі Ізраіля. Значную частку заўзятараў «Бейтара» складаюць артадаксальныя габрэі, якія жывуць па канонах «Галахі». Яны ўспрымаюць футбольны клуб скрозь прызму ўласных перакананняў і ганарацца тым, што за каманду не выступаюць гульцы арабскага паходжання. 

Аднак апальны алігарх Аркадзь Гайдамакаў выкарыстоўвае футбольны клуб як інструмент для дасягнення палітычных мэтаў і спрыяе з’яўленню ў складзе каманды гульцоў з Чачні, якія вызнаюць іслам. Гэта правакуе самых адданых фанатаў абвесціць камандзе вайну. 

Імгненна былыя ўлюбёнцы, якія мелі смеласць заступіцца за таварышаў па камандзе, ператвараюцца ў здраднікаў. На абарону футбалістаў становіцца паліцыя. Раззлаваныя фанаты спальваюць музей стадыёна, які належыць клубу. Падзеі разгортваюцца ў разгар сезона і каманда, якая пазбавілася заўзятараў, мусіць змагацца за захаванне месца ў вышэйшай лізе ў атмасферы страха і расчаравання. 

Гэтая гісторыя – жывы прыклад таго, як жаданні палітычных элітаў краіны ставяць спорт у залежнасць ад сваіх інтарэсаў, да якіх наступстваў можа прывесці гнеў футбольных хуліганаў і як гэтыя падзеі ўплываюць на лёсы людзей, чыя праца – добра граць у футбол.

Рэцэнзія на фільм ад The Guardian

Сайт фільма.