Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм Анастасіі Мірашнічэнка "Дэбют"
Кіно

Дэбют

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка

2017 год, Беларусь, 80 хвілін
2017 IDFA

У выпраўленчай калоніі, размешчанай проста ў цэнтры горада Гомель, адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Сюды трапляюць толькі тыя, хто ўпершыню парушыў закон. Апынуўшыся ў доўгім зняволенні, жанчыны баяцца назаўсёды застацца без сямейнай падтрымкі, якая жыццёва неабходна кожнаму чалавеку. Асабліва востра гэта перажываюць тыя, у каго ёсць дзеці. Не згубіць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі ў турэмным тэатры. Доўгачаканая прэм’ера спектаклю адбудзецца ў Гомельскім драматычным тэатры. Зняволеныя ўпершыню за доўгія гады пакінуць тэрыторыю калоніі на некалькі гадзін. Іх дэбют на прафесійнай сцэне змогуць пабачыць іх сваякі. Для тых, хто жыве за калючым дротам, гэта шанец з’явіцца перад роднымі не ў вобразе злодзеяў і зрабіць першы крок у новае жыццё.

Гісторыя стварэння спектаклю робіцца нагодай для пошуку адказаў на складаныя пытанні. Дзе праходзіць мяжа паміж асабістай свабодай і адказнасцю за сваё жыццё? Які кошт крымінальнага ўчынка? Ці магчыма збаўленне і вяртанне да жыцця тых, каго асудзіла грамадства і закон?