Перайсці да асноўнага змесціва
Дыскусія «Героі беларускай архітэктурнай спадчыны»
Спецпадзея

Дыскусія «Героі беларускай архітэктурнай спадчыны»

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

Дыскусія, арганізаваная сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS і часопісам «Гарадскія тактыкі», з'яўляецца лагічным працягам фільма «Зруйнаваная памяць»

У Беларусі багата руін: замкі, сядзібы, сінагогі і кляштары. Грамадства пільна сочыць за імі. Часам непакой выклікаюць і дзеянні рэстаўратараў. Аднак не ўсё так кепска. 

Што значыць быць прафесіяналам у гэтай галіне, і ці ёсць у Беларусі спецыялісты сусветнага класа? Ці магчымыя ў нас рэстаўрацыйныя цуды і людзі, гатовыя інвеставаць у спадчыну? Каму насамрэч належыць права на спадчыну? Лепшыя прыклады, гісторыі поспеху і абмеркаванне чаму гэта няпроста – на нашай сустрэчы. 

Удзельнікі дыскусіі Ігар Раханскі (ICOMOS-Беларусь, рэстаўратар Гальшанскага замку), Юрый Маліноўскі (творчая майстэрня «Басталія», рэстаўратар Полацку 12 стагоддзя і галерэі Савіцкага ў Мінску), Фёдар Сарока (творчая майстэрня «Басталія», рэстаўратар Петра-Паўлаўскай царквы ў Мінску), архітэктар Сяргей Краўчанка. Мадэруе дыскусію гісторык, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.