Перайсці да асноўнага змесціва
Гэта ўсяго толькі дзеці?
Спецпадзея

Дыскусія "Гэта ўсяго толькі дзеці?"

Калі
Месца
ОК16, Кастрычніцкая, 16 зала “Мадэльны ўчастак”
Што
Сустрэча

Дыскусія "Гэта ўсяго толькі дзеці"?– аб тым, як быць з гвалтам сярод школьнікаў

 

Фільм "Сустрэча выпускнікоў"

Як паказваюць паказы WATCH DOCS у рэгіёнах, фільм не пакідае абыякавымі нікога: досвед школьнага цкавання - у любой ролі - знаёмы для практычна любога з нас. Таму мы пагаворым аб "нармальнасці" феномену дзіцячага гвалту і пра тое, як могуць паўплываць на гэтую праблему дарослыя: школа, соцыум, бацькі.

Разам з псіхолагам, журналістамі і экспертамі будзем разбірацца:

  • Наколькі ў нашым грамадстве за апошнія 20 гадоў трансфармавалася само разуменне праблемы булінгу? Хто з'яўляецца "трэндсэттэром", ініцыятарам і лідэрам яе рашэння? 

  • Як можна аднавіць справядлівасць і ці ёсць межы для дзеянняў у гэтым кірунку?

  • Наколькі прамая сувязь паміж сацыяльнай іерархіяй, выбудаваная дзецьмі пры булінгу, і "культурай гвалту", звыклай тут, на постсавецкай прасторы і ў Беларусі ў прыватнасці?

  • Як і каму варта казаць аб гвалце... канструктыўна? 

Мадэратарам сустрэчы стане Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, даследчыца, кіраўніца Лятучага ўніверсітэта.

Паказ фільма арганізаваны ў рамках сумеснага мерапрыемства WATCH DOCS Belarus, "Жывой Бібліятэкі" і ААН у Беларусі да Дня правоў чалавека. За магчымасць паказу менавіта гэтага фільма дзякуем Пасольства Швецыі ў Мінску!

 

Уваход вольны.