
Дыскусія «ГУЛАГ: што мы памятаем, а што намагаемся забыцца»
За апошнія 30 гадоў літаральна на нашых вачах мяняецца палітыка памяці. Мы маглі быць назіральнікамі і саўдзельнікамі пераасэнсавання злачынстваў таталітарных рэжымаў. Сёння мы бачым новыя «павароты» у палітыцы памяці. Пагаворым пра гэта з сябрам расійскага цэнтра Мемарыял Ірынай Фліге.
Наколькі хутка адбываецца ў грамадскай свядомасці змены, якія тычацца пераацэнкі гістарычных падзей і прыняцця каштоўнасцяў правоў чалавека? Якое месца ў пераасэнсавання займаюць грамадскія ініцыятывы і дзяржава? Ці можна казаць пра «пункт незвароту» ў ацэнцы і разуменні ГУЛАГа? Ці пройдзеная гэтая кропка?
Якім чынам адбываюцца пераацэнка і пераінтэрпрэтацыі ГУЛАГ? Якое месца ў ёй займаюць «правы чалавека»? Што ў сённяшняй сітуацыі самае важнае ў памяці пра ГУЛАГ?
Пра магчымасці і абмежаванні, пра поспехі і правалы ў пераасэнсаванні ГУЛАГа ў грамадскай свядомасці мы пагаворым з Ірынай Фліге адразу пасля фільма «ГУЛАГ: цяжкія ўспаміны».
Ірына Фліге – кіраўнік навукова-інфармацыйнага аддзела цэнтра Мемарыял. Адзін з яе праектаў «Віртуальны музей ГУЛАГа»