Перайсці да асноўнага змесціва
Легалізацыя медыцынскай марыхуаны ў Беларусі: чаму нам дагэтуль нельга?
Спецпадзея

Дыскусія «Легалізацыя медыцынскай марыхуаны ў Беларусі: чаму нам дагэтуль нельга?»

Калі
Месца
Культ. цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9/8
Што
Сустрэча

Абмеркаваць гэтую балючую і для беларусаў тэму прыедзе адмысловы госць фестываля WATCH DOCS Belarus – сам рэжысёр фільма Ян Блюз. А экспертамі, якія пагавораць аб беларускім кантэксце праблемы, выступяць: лідар грамадскага руху «Легалайз Беларусь» Пятро Маркелаў і прадстаўнікі медыцынскай супольнасці.

У праграме:

  • Кароткая гісторыя руху за легалізацыю марыхуаны ў Беларусі: героі і антыгероі, перамогі і паражэнні.

  • Ці праводзяцца медыцынскія даследаванні ўласцівасцяў марыхуаны для лячэння цяжкахворых ў Беларусі?

  • Пытанне медыцынскай этыкі, якая перамагла ў Польшчы: «Калі чалавек можа быць вылекаваны, чаму яму адмаўляюць у лячэнні самі лекары?». Ці ёсць спецыялісты, якія шукаюць адказ на гэтае пытанне ў Беларусі?

  • Як працягнуць выбудоўваць дыялог паміж сацыяльнымі рухамі, медыцынскімі экспертамі і дзяржаўнымі органамі аб выкарыстанні канабіноідаў у медыцыне? 

 

Уваход вольны.