Перайсці да асноўнага змесціва
Дыскусія «Папулізм: Як маўчанне грамадства і крык СМІ адбіраюць будучыню сучаснага чалавека»
Спецпадзея

Дыскусія «Папулізм: Як маўчанне грамадства і крык СМІ адбіраюць будучыню сучаснага чалавека»

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

На вечар пятніцы 15 снежня мы спакушаем вас паглыбленнем у феномен папулізму і яго гіпнатычнай эфектыўнасці ў руках палітычных і медыя-сіл у розных грамадствах свету.

У праграме – два моцных козыры:
 
1) прагляд фільму «Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы» (Эстонія) аб смелым (а па беларускіх мерках – нават нахабным) эксперыменце талінскай тэатральнай групы NO99, у якім дзяржаўны тэатр ледзь не стаў палітычнай партыяй, гуляючы з агнём гратэскна гучных і пустых абяцанняў, лідарскай харызмы і выкрываннем спрэчнага палітычнага выварату існуючых партыў Эстоніі.   
 
2) дыскусія «Папулізм: Як маўчанне грамадства і крык СМІ адбіраюць будучыню сучаснага чалавека», на якую адмыслова прыедзе ўскосны ўдзельнік падзей, адлюстраваных у фільме, - былы дэпутат парламенту Эстоніі Сільвер Мейкар. Пасля кампаніі тэатра NO99 гэты чыноўнік першым прызнаўся аб уласным удзеле ў нелегітымным фінансаванні кіруючай «Партыі зменаў».
 
З беларускага боку ў абмеркаванні прымуць удзел таксама:
-       Андрэй Ягораў, палітолаг, даследчык, дырэктар «Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі»;
-       Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік TUT.BY;

Не абыйдзецца і без завочнага удзелу палітолага Фрэнсіса Фукуямы! :)
 
Ролю мадэратара возьме журналіст Серж Харытонаў, чые інтэрвью на RFRM.io з моцнымі публічнымі фігурамі і «шэрымі кардыналамі» ў палітыцы і культуры імкліва набіраюць сотні лайкаў і рэпостаў.
 
Асноўныя пытанні размовы:
- Што такое папулізм і чаму гэты тэрмін так шырока выкарыстоўваўся СМІ цягам 2017 году?
- Якія пагрозы нясе папулізм Захаду і чаму так шырока распаўсюдзіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія так доўга шукалі свабоды ў ХХ стагоддзі?
- Чаму традыцыйныя «ворагі» папулізму: адукацыя, грамадства, культура пратэсту – не здольныя зараз яму супрацьстаяць?
- У чым адрозненне папулізму ў дэмакратычных дзяржавах і дыктатурах?
- Ці магчымая кампанія NO99 у Беларусi?
- Медыя і папулізм: як СМІ знішчаюць дэмакратычныя інстытуты і грамадзянскую супольнасць?
- Свабода слова і папулізм: як распавесці пра складаныя рэчы простымі словамі і не згубіць сэнс?
 
Далучайцеся - будзе спякотна!