Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Гігант"
Кіно

Гігант

Калі
Месца
ОК16 (Кастрычніцкая 16, корпус 25)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Чжао Лян (Zhao Liang)

2015 год, Кітай, Францыя, 90 хвілін

Мова арыгіналу: Кітайская

Мова субтытраў: Руская

16+

«Гігант» - крэатыўная і паэтычная стужка Чжао Ляна, якая ўцягвае гледача ў гіпнатычную плынь вобразаў і гукаў на шляху да нечаканай і пранізлівай развязкі. Рэальнасць прамысловага Кітая і свет кітайскіх шахцёраў ствараюць фон для больш універсальных разважанняў аб цывілізацыі. Рэжысёр метафарычна звяртаецца да Дантэ, аднак яго магутная візуальная метафара - не проста прэтэнцыёзнае супадзенне; гэта рэальнасць, якую ўбачыў рэжысёр. Шахта мае форму пекла Дантэ; варонка серпантынных дарог з нязграбнымі грузавікамі, шэры грот, напоўнены шумам, атрутным пылам і бесперастаннай знясільваючай працай. Зямля раптам абрываецца і на ўскраіне скалы мы бачым пастухоў, якія спакойна пасвяць авечак на зялёных палях. Гэты ідылічны вобраз незямнога спакою рэзка кантрастуе з індустрыяльным пеклам паблізу.