Перайсці да асноўнага змесціва
Глухое дзіця
Кіно

Глухое дзіця

Калі
Месца
Інстытут Гётэ (вул. В.Харужай, 25/3)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Алекс дэ Рондэ (Alex de Ronde) 
2017 год, Нідэрланды, 72 хвіліны

Мова арыгіналу: нідэрландская жэставая, амерыканская жэставая
Мова субтытраў: руская, руская жэставая

Падтрымай нас на Талацэ!

Тобіасу быў адзін годзік, калі ягоныя бацькі даведаліся, што хлопчык глухі ад нараджэння. Іх першай рэакцыяй было «што паробіш, амаль няма на што спадзявацца" – глухое дзіця, лічылі яны, будзе жыць у ізаляцыі ды сустракацца са шматлікімі цяжкасцямі. Бацька Тобіаса, Алекс дэ Рандэ, узгадвае дзяцінства свайго ўжо пасталеўшага сына ды разважае пра сітуацыі, калі яму даводзілася рабіць бацькоўскі выбар. Дзіцячыя фатаздымкі, хатняе відэа ды шчырая размова з Тобіасам і яго братам Іакімам паказваюць нам, як хіба можа стаць перавагай. Тобіас працуе выкладчыкам мовы жэстаў i такім чынам аб’ядноўвае свет глухіх і тых, хто чуе добра. Яго сын цалкам прымае сваю глухату і можа гаварыць на шэраг тэмаў: выхаванне глухога дзіця ў сям’і, функцыі іншых членаў сям’і, абсурдныя наступствы статуса чалавека з інваліднасцю.