Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Хартум па-за гульнёй"
Кіно

Хартум па-за гульнёй

Калі
Месца
ОК16 (Кастрычніцкая 16, корпус 25)
Што
Кінапаказ

Рэжысёрка: Марва Зейн

2019 год, Судан, Нарвегія, Данія, 75 хвілін

Мова арыгіналу: Арабская

Мова субтытраў: Беларуская

16+

«Пры дзейсным у Судане ісламкім ваенным і палітычным рэжыме, жанчынам не дазваляецца гуляць у футбол, а нам не дазваляецца здымаць фільмы, але…» Першая фраза ў фільме задае тон гісторыі пра групу жанчын, якія кідаюць выклік рэпрэсіўнаму рэжыму, чые законы не дазваляюць ім ісці за сваёй марай. Сара, незвычайна разумная і актыўная маладая жанчына з Судана, марыць пра футбольную каманду, якая аднойчы прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па футболу сярод жанчын пад эгідай ФІФА. Яна і яе сяброўкі па камандзе жывуць на ўскрайку суданскай сталіцы Хартума, горада кантрастаў і супярэчнасцяў, дзе сямейныя каштоўнасці, палітыка і рэлігія кіруюць жыццёвымі планамі. Але дзякуючы іх агульнай любові да спорту, моцным сувязям і вулічнай кемлівасці, гэтыя бясстрашныя і нязломныя жанчыны кідаюць выклік грамадскім нормам і стэрэатыпным уяўленням пра сваю краіну.

Хізер Хейнс