Перайсці да асноўнага змесціва
Індустрыя дакументальнага кіно: чаканне VS. рэальнасць
Адукацыйная праграма

Індустрыя дакументальнага кіно: чаканне VS. рэальнасць

Калі
Месца
Кінашкола-студыя Андрэя Палупанава, пр. Незалежнасці 168/2, 5 паверх
Што
Сустрэча

"Індустрыя дакументальнага кіно: чаканне VS. рэальнасць "- Практычная лекцыя Брыджыд О'Шы

Працоўныя мовы: Англійская, Беларуская, Руская.

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя: ссылка

Брыджыд О'Шы (Brigid O'Shea) - ураджэнка Аўстраліі, ужо больш за 14 гадоў жыве ў Германіі. Пасля атрымання ступені ў галіне выяўленчага мастацтва ў Мельбурне і Берліне яна працавала ў праграме падтрымкі для кінематаграфістаў Talents і Co-Production Market на Берлінале. Брыджыт прымала ўдзел у стварэнні розных навучальных ініцыятываў у галіне дакументалістыкі, уключаючы Дакументальны кампус і Інстытут дакументальнага кіно ў Празе, рэгулярна праводзіць семінары па магчымасцях еўрапейскага фінансавання і сумеснай вытворчасці для пачаткоўцаў кінематаграфістаў у краінах Еўрапейскага саюза, Паўночнай Амерыкі, на Балканах. З 2015 года ўзначальвае Індустрыяльную Платформу на сусветна вядомым фестывалі дакументальнага кіно DOK Leipzig - https://www.dok-leipzig.de/.

Лекцыя Брыджыт будзе складацца з двух частак:

  • Як працуе індустрыя дакументальнага кіно ў Еўропе;

  • Якія крокі трэба прайсці аўтару, рэжысёру і прадзюсару на шляху стварэння і дыстрыбуцыі свайго дакументальнага фільма.