Перайсці да асноўнага змесціва
Камбаджыйская вясна
Кінаноч

Камбаджыйская вясна

Калі
Месца
PR3 (вул.Леніна, 50-501)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Крыс Келi (Chris Kelly) 
2017 год, Велікабрытанія, Ірландыя, Камбоджа, 126 хвілін
Мова арыгіналу: кхмерская
Мова субтытраў: беларуская
Падтрымай нас на Талацэ!

 

Фільм стаў вынікам дзевяці гадоў, якія правёў у Камбоджы брытанскі дакументаліст і фатограф Крыс Келі. Стужка малюе неверагодную карціну зменаў камбаджыйскага ландшафту, не толькі прыроднага, але і сацыяльна-палітычнага.  Гэта, бадай, самая цікавая праца сярод апошніх творчых “неактывісцкіх” дакументальных партрэтаў актывістаў.

Галоўныя героі фільма - тры чалавекі, якія вымушаныя абараняць свае правы на зямлю тады, калі кампанія Шукаку пачала незаконна запаўняць вадой возера Боунг-Как: будысцкі манах Луон Сават, які , нягледзячы на праблемы з рэлігійным істэблішментам,  стаў відэаактывістам і праваабаронцам, які выступае за саюз трона і алтара; маці траіх дзяцей Срэй Поў, якая змагаецца супраць прымусовых высяленняў;  і яе сябар Тэп Вані, які паступова становіцца ў авангардзе сацыяльнага пратэста супраць перасяленняў. Келі звяртае ўвагу на перапляценне палітычнага і асабістага ў барацьбе герояў за свае перакананні, якое ў выніку перарастае ў драму. Шыкоўную кінематаграфію Келі суправаджае музыка Джэймса Холдэна, якая дапамагае стварыць вытанчаную кампазіцыю аудыявізуальнай фугі, дзе індывідуальныя тэмы пераплятаюцца падчас эмацыйнага фінала.

Мацей Навіцкі.