Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Катастрофа
Кінаноч

Катастрофа

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Аліна Рудніцкая

2016 год, Расія, 55 хвілін 

Мова фільма  руская

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Чацьвёрты фільм Кінаночы

17 жніўня 2009 года адбываецца адна з найсур’ёзнейшых тэхнагенных катастрофаў у расійскай гісторыі – аварыя на Саяна-Шушынскай ГЭС. Тады загінула 75 чалавек, а жыццё згубленага на прасторы вялізнай краіны мястэчка Чаромушкі падзялілася на да і пасля. 

Сёння адрамантаварая электрастанцыя працягвае працаваць, але наступствы катастрофы і ўспаміны пра тое, што адбылося нікуды не зніклі. І хаця дакладна прычына трагедыі так і не была высветленая, адказнасць усклалі на інжэнераў. Шмат хто быў хутка асуджаны і атрымаў турэмны тэрмін. 

Дык чаму ж дасюль на станцыі пануе атмасфера нявызначанасці і тугі? Чаму замест дэтальнага расследвання кіраўніцтва ГЭС будуе царкву, а далёка не ўсе героі фільма знаходзяць смеласць, каб выказвацца адкрыта? Чаму родным ахвяраў трэба даводзіць у судзе, што іх блізкія загінулі ў аварыі, а не патанулі? Аўтара цікавіць у першую чаргу чалавечы бок трагедыі ва ўсёй яе складанасці і шматграннасці. 

Аліна Рудніцкая ва ўласцівым ёй стылі не імкнецца нешта давесці гледачу, не навязвае яму сваю кропку гледжання, але дамапагае пачуць, пабачыць, прачытаць нешта між радкоў і зрабіць уласныя высновы. А героям фільма дае магчымасць нарэшце выказацца. Або прамаўчаць. 

 

Дадатковая інфармацыя
Год і краіна выпуску: 2016 год, Расія
Працягласць: 55 хвілін