Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Курумім
Спецпадзея

Курумім

Калі
Месца
Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Маркас Прада (Marcos Prado)
2016 год, Бразілія, 106 хвілін, узроставыя абмежаванні: 16+
Мова субтытраў: руская

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Калі Маркас Прада пачаў здымаць свой фільм, галоўны герой ужо больш за 10 год правёў у камеры смяротнікаў Інданезійскай турмы.

Марка «Курумім» Арчэр, які быў асуджаны за кантрабанду какаіна, знаходзіўся ў адной камеры з тэрарыстамі, якія здзейснілі напад на Балі. Пра тое, калі будзе пакараны, асуджаны даведваецца толькі ў дзень кары.

Марка «Курумім» адчайна не хацеў застацца непачутым. Ён хацеў распавесці сваю гісторыю.

Больш за 70 гадзін размоваў, дзясяткі лістоў, у якіх герой распавядае пра тое, што прывяло яго да злачынства, унікальныя кадры, якія зняў ён сам непасродна падчас зняволення з дапамогай нелегальна атрыманай відэакамеры. У камеры смяротнікаў герой жартуе і гарэзіць у намаганні схаваць свой страх перад непазбежным. 

Рэжысёр не імкнецца абяліць ці апраўдаць свайго героя, не грае на эмоцыях і сентыментальных настроях. Мы бачым чалавека, які адчайна намагаецца захаваць мужнасць, але патрапіў у смяротную пастку і вінаваціць у гэтым можа толькі самога сябе. Чалавека, якога пазбавілі права на другі шанец. І таму сканчэнне фільма так шакуе.

«Курумім» – фільм пра карумпаваную справядлівасць, несувымернасць цяжкасці злачынства і пакарання, а таксама жахлівай бессэнсоўнасці смяротнай кары.