Перайсці да асноўнага змесціва
Ленінапад
Кінаноч

Ленінапад

Калі
Месца
ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Святлана Шымко (Svitlana Shymko)
2017, Украіна, 11 хвілін

Мова арыгіналу: украінская

Падтрымай нас на Талацэ!

Іранічны дакументальны фільм пра развітанне з савецкай эпохай ва Ўкраіне. Фільм прысвечаны адной з найбольш маcштабных з’яў у апошнія гады – масаваму знішчэнню помнікаў Леніна. Падчас спірытычнага сеанса з духам Леніна мы даведваемся пра нашае мінулае, сучаснасць і будучыню. Фільм паказвае росквіт і заняпад ідалаў, а таксама фантастычнае загробнае жыццё прывідаў гісторыі. Стужка натхнёная прынятымі Вярхоўнай Радай Украіны ў 2015 годзе законамі, якія асуджаюць савецкі таталітарны рэжым і забараняюць выкарыстанне камуністычнай сімволікі.