Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Лік дзён
Спецпадзея

Лік дзён

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Пол Шыноль (Paul Szynol)
2016, ЗША, 15 хвілін
Мова субтытраў: беларуская

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Па меркаванні экспертаў да 30% жанчын ва Ўсходняй Афрыцы могуць пакутваць на бясплоддзе. У гэтай частцы свету жанчына, якая не можа зацяжарыць, фактычна робіцца бяспраўнай, сутыкаецца з кпінамі, знявагай, а часам і падвяргаецца астракізму. 

Ці чакае Медыю такая ж доля? Зараз яны з Уільямам шчаслівыя ў шлюбе, але стаць бацькамі ў іх пакуль не атрымліваецца. Калі Медыя сапраўды бясплодная, і сучасная медыцына не ў стане ёй дапамагчы, то Уільям пачне шукаць іншую жонку. 
Экстракарпаральнае апладненне ва Ўсходняй Афрыцы не проста дае магчымасць сем’ям без дзяцей зрабіцца бацькамі. Яно дапамагае жанчыне заставацца часткай грамадства.