Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Мая дачка Нора
Спецпадзея

Мая дачка Нора

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Ясна Крайновіч (Jasna Krajinovic)
2016, Бельгія, 16 хвілін
Мова субтытраў: беларуская

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

У траўні 2013 года Нора з’ехала з Бельгіі, каб далучыцца да джыхада. Яе маці Саміра гатова на ўсё, каб вярнуць дачку дадому. Нават выправіцца на пошукі ў Сірыю. Можа быць, Нора і хоча вярнуцца. Магчыма, ужо занадта позна. Зараз Саміра разам з іншымі бацькамі, якія патрапілі ў падобную сітуацыю, намагаецца прадухіліць выпадкі сыхода маладых людзей. 

«Мая дачка Нора» – гэта ліст маці да згубленай дачкі і папярэджанне ўсім, хто жыве марамі пра «святую вайну».