Перайсці да асноўнага змесціва
"Магчымасці тэлеканала "Настоящее время" для рэжысёраў-дакументалістаў"
Адукацыйная праграма

"Магчымасці тэлеканала "Настоящее время" для рэжысёраў-дакументалістаў" - Сустрэча з Наталляй Аршаўскай

Калі
Месца
Беларускі ПЭН-цэнтр, вул. Залатая Горка, 2, 101
Што
Сустрэча

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя: ссылка

Commissioning Editor на тэлеканале "Цяперашні час", Наталля Аршаўская займаецца планаваннем, закупкай і вытворчасцю відэакантэнту для тэлеканала.

Як прафесіянал, адчувае тонкую мяжу паміж аўтарскай свабодай рэжысёра-дакументаліста і рамкамі, зададзенымі індустрыяй, кожны дзень на ўласным вопыце праходзіць складанасці лавіравання паміж некалькімі байцамі рознай катэгорыі вагі на рынгу кіна- і відэавытворчасці. Як чалавек - верыць у вырошчванне добрага густу і крытычнага мыслення ў масавага тэлегледача.

Наталля ўдзельнічала ў прадзюсаванні і дыстрыбуцыі дакфільмаў К. Ненашава "Пра герояў і людзей", В. Манскога "Сведкі Пуціна", С. Лазніцы "Дзяржаўныя пахаванні", а таксама фільма-канкурсанта беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus "Месца любові" Л. Земцовай.

Сустрэча пройдзе пры падтрымцы праекта  “Сваё кіно”, лідар каторага, Леанід Каліценя, выступіць у ролі суразмоўцы Наталлі. Галоўныя пытанні сустрэчы:

  • Ці можна зарабіць на дакументальным кіно, колькі і дзе?

  • Як адбываецца замова дакументальных фільмаў на тэлеканале?

  • На якія тэмы і каштоўнасці зробіць акцэнт "Настоящее время" ў найбліжэйшай агляднай будучыні? Ці ёсць месца цэнзуры пры адборы?

  • За якімі праграмамі падтрымкі можна сачыць і як?

  • Якія крытэры важныя камандзе тэлеканала пры адборы фільма і рэжысёра?

Працоўная мова: Руская.