Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Мора Ценяў"
Кіно

Мора Ценяў

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёры: Рычард Ладкані, Шон Богл, Мэц’ю Падольскі
2019 год, Аўстрыя, 105 хвілін

Мова арыгіналу: Ангельская, Гішпанская

Мова субтытраў: Руская

Новы захапляльны дакументальны фільм ад National Geographic Documentary Films «Мора ценяў» распавядае пра незвачайную выратаваўчую місію, сфармаваную праз пагрозу бедства ў адным з самых цудоўных месцаў на Зямлі. Фільм атрымаў глядацкі прыз фестываля Сандэнс і  па напружанні сюжэту фільм можна параўнаць з галівудскім трылерам. Мексіканскія картэлі і кітайскія гандляры наркотыкамі аб’ядноўваюць высілкі для браканьерскай здабычы рэдкай рыбы татааба ў моры Картэса. Іх метады здабычы пагражаюць знішчыць практычна ўсю марскую флору і фаўну ў рэгіёне, уключна з самым рэдкім відам кітападобных на Зямлі, каліфарнійскую марскую свінню. Каманда вучоных-энтузіястаў, абаронцаў прыроды, журналістаў-следчых, агентаў пад прыкрыццём, а таксама ваенна-марскі флот Мексікі, рызыкуюць жыццём, каб выратаваць апошніх жывых каліфарнійскіх марскіх свіней і прыцягнуць да адказнасці міжнародны злачынны сіндыкат.