Перайсці да асноўнага змесціва
Мурэйд Фэрэл: няскончаная размова
Кіно

Мурэйд Фэрэл: няскончаная размова

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Марціна Дюрач (Martina Durac)
2013, Ірландыя, 60 хвілін

Мова арыгіналу: ангельская, ірландская
Мова субтытраў: руская

Падтрымай нас на Талацэ!

Дакументальны фільм пра жыццё, смерць і час іконы ірландскіх рэспубліканцаў Мурэйд Фэрэл. Яна і двое іншых няўзброеных удзельнікаў ІРА былі застрэленыя салдатамі брытанскага спецназу (SAS) у 1988 годзе ў Гібралтары.  Дзякуючы сваім маладосці, полу і становішчу ў ІРА, М.Фэрэл адразу ж патрапіла ў мартыролаг ірландскіх рэспубліканцаў. Для жыхароў яе роднага горада яна была патрыёткай, для брытанцаў - тэрарысткай, для яе сям’і - ахвярай ірландскай гісторыі. 

Гэты фільм, па задуме яго стваральніц, - акт памяці і спроба асэнсавання жыцця і смерці гераіні.