Перайсці да асноўнага змесціва
Мужчына, які рамантуе жанчын: гнеў Гіпакрата
Кіно

Мужчына, які рамантуе жанчын: гнеў Гіпакрата

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Режысёр: Цьеры Мішэль (Thierry Michel)
2015, Бельгія, 113  хвілін

Мовы арыгіналу: французская, ангельская, суахілі, машы
Мова субтытраў: беларуская

Падтрымай нас на Талацэ!

Фільм распавядае пра жыццё і працу Дэні Муквеге [Denis Mukwege] – выбітнага гінеколага з Конга, чый уклад у прафесію прызнаны на міжнародным узроўні. У 2014 г. яго ўдзел ў барацьбе з сэксуальным гвалтам быў адзначаны прэстыжнай Прэміяй “За свабоду думкі” імя Сахарава. У 2018 годзе ён стаў лаурэатам Нобелеўскай прэміі міру. За 16 гадоў працы ўрачом Муквеге дапамог больш за 40 000 жанчын, якія зазнали сэксуальны гвалт.

Сэксуальны гвалт у дачыненні да жанчын - адзін са сродкаў вядзення вайны, які гадамі стаіць на ўзбраенні ў поўнай жорсткасці і галечы Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Імкнучыся забяспечыць медычную, псіхалагічную і душэўную дапамогу ахвярам гвалту, у 1999 годзе Муквеге заснаваў шпіталь Панзі ў Букаві. Акрамя лекарскай практыкі, Муквеге займаецца праваабарончай дзейнасцю і  прыцягвае ўвагу сусветнай грамадскасці да пытання сэксуальнага гвалту ў сваёй краіне.  Ён рэзка крытыкуе нежаданне палітыкаў вырашаць гэтую праблему і не баіцца называць рэчы свамі імёнамі. 

Праца Муквеге звязана з небяспекай. У 2012 годзе ў дом Муквеге ўварваліся ўзброеныя людзі і пачалі хаатычную страляніну. Муквеге і яго сям’я выжылі ў гэтай атаке, але ад адной з куляў загінуў яго ахоўнік. У фільме адлюстравана выбітнае пакліканне Муквеге, а таксама паказана, які ўплыў яно аказала на сям’ю і сяброў доктара.