Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Нацыя аднаго дзіцяці"
Кіно

Нацыя аднаго дзіцяці

Калі
Месца
Культ. цэнтр "Корпус" (Праспект Машэрава 9/8)
Што
Кінапаказ

Рэжысёры: Нанфу Ванг, Жанг Лін

2019 год, ЗША, 85 хвілін

Мова арыгіналу: Ангельская, Мандарынская

Мова субтытраў: Беларуская

18+

У 1979 годзе ў  Кітаі ўвялі палітыку «адна сям’я – адно дзіця». У 1982 годзе яе замацавалі ў канстытуцыі краіны, а адмянілі толькі ў 2015.

Фільм, які атрымаў найвышэйшую ўзнагароду на кінафестывалі Сандэнс, упершыню адкрыта і мужна распавядае пра глыбокую траўму, якую нанёс кітайскаму народу закон «аднаго дзіцяці». Сем’і, якія, нягледзячы на закон, заводзілі другое дзіця, падвяргаліся вялікім штрафам, іх грамадзянскія правы парушаліся, а жытло ў якасці пакарання зносілася бульдозерамі. Жанчын стэрылізавалі, сем’і выкідалі нованароджаных дзяўчынак – іх пакідалі ў грамадскіх месцах і дзеці пакутліва паміралі. Практыка выдачы дзяцей з сіроцкіх дамоў у міжнароднае усынаўленне запачаткавала сістэму кантрабанды дзяцей.