Перайсці да асноўнага змесціва
Наш новы прэзідэнт
Кіно

Наш новы прэзідэнт

Калі
Месца
Будзе вядомае пазней
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Максім Паздароўкін

2018, Расія, ЗША, 77 хвілін

Мова арыгінала: русская

Пра рэжысёра
Максім Паздароўкін зняў чатыры дакументальных фільмы і шэраг кароткаметражных. Сярод яго прац – «Паказальны працэс: Гісторыя Pussy Riot" [Pussy Riot: A Punk Prayer] (Спецыяльная ўзнагарода журы Sundance Film Festival у 2013 годзе), «Вядомы Містэр Бут" [The Notorious Mr. Bout] (Sundance Film Festival 2014). Стужка Clinica de Migrantes (HBO) была намінавана ў 2016 годзе на прэмію IDA Documentary. Максім абараніў дысертацыю (PhD) у Гарвардзе па гісторыі прапаганды. Цяпер ён працуе над фільмам «Абрабаваць банк для чайнікаў" [How To Rob Banks for Dummies] – гэта будзе гібрыднае дакументальнае кіно пра культавага рэжысера i акцыянiста Джо Гібанса.

Пра фільм
Спецыяльная ўзнагарода журы World Cinema Documentary за мантаж.

Пасля ракавога візіту ў Навасiбiрск у 1997 годзе, калi Хілары Клінтан убачыла мумію  алтайскай прынцэсы ў шкляным грабу, на жанчыну літаральна наваліўся шэраг непрыемнасцяў: яна страчвала прытомнасць, яе абвінавачвалі ў злоўжыванні прэпаратамі, у сэксуальных дамаганнях і нават  у забойстве. 

Не верыце? Запытайцеся ў карэспандэнтаў «Вестей" ды НТВ – двух самых папулярных інфармацыйных рупараў Расеі, якія штовечар прыносяць у мільён дамоў навіны нашмат больш недарэчныя.

Усплываюць усё больш новыя падрабязнасці падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША у 2016 годзе, і вядомы прызнаны рэжысёр Максім Паздароўкін мантуе з матэрыялаў You Tube, RT і іншых медыякрыніц шэдэўр трызнення расейскай прапаганды, накіраваны супраць Клінтан, а таксама і супраць Трампа. Мы трапляем ў альтэрнатыўны свет дэзінфармацыі і бачым, як на ўрадлівай глебе прарастае зерне фэйкавых навінаў 2016 года. Мы назіраем, як хлусня прасочваецца ў калектыўную свядомасць расейцаў, навучаную ваяўніча ставіцца да праўды ды аб’ектыўнасці.

Журналісты прасоўваюць абвастраючыя грамадскія канфлікты гісторыі, ухваленыя асабіста Пуціным – ад жахлівых да абсурдных. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб перайначыць грамадскую думку ў краіне і па-за яе межамі.