Перайсці да асноўнага змесціва
Неспакой
Кіно

Неспакой

Калі
Месца
ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Джэніфр Брэа (Jennifer Brea)
2017 год, Велікабрытанія, ЗША, 72 хвіліны
Мова арыгіналу: ангельская
Мова субтытраў: руская

Падтрымай нас на Талацэ!

Жыццё аспіранткі Гарвардскага універсітэта Джэніфер Брэа змянілася ў той дзень, калі яна захварэла на грып. Нягледзячы на высілкі лекараў, здароўе Джэніфер так і не аднавілася. Пасля таго як некалькі дактароў памылкова дыягнаставалі ў яе псіхічнае захворванне, Джэніфер вырашыла пачаць занатоўваць сваё паўсядзённае жыццё, а таксама працаёмісты і карпатлівы працэс атрымання звестак аб той хваробе, якая ў яе была насамрэч. Неспакой – надзвычай інтымная, праўдзівая  і кранальная справаздача пра жыццё чалавека, які пакутуе на сіндром хранічнай стомленасці.(СХС) СХС цяжка дыягнаставаць і лячыць, па некаторых ацэнках ад яго могуць пакутваць каля 30 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, і 85 адсоткаў з іх – жанчыны. Між тым часцяком нават урачы лічаць сіндром хранічнай стомленасці несур’ёзнай хваробай, якая не патрабуе сапраўднага лячэння, а даследванні ў гэтай сферы атрымліваюць нашмат меньшае фінансаванне ў параўнанні з іншымі захворваннямі. У самых цяжкіх выпадках ляжачых хворых не пакідаюць ў сям’і, а адпраўляюць ў закрытыя псіхіятрычныя установы.  

Тадэвуш Стражэк