
Кіно
Падполле надзеі
Рэжысёр: Ян Блуз
2018 год, Польшча, 85 хвілін
Мова арыгіналу: Польская
Мова субтытраў: Беларуская
18+

Праблема ўжывання марыхуаны ў медыцынскіх мэтах выклікае жорсткія дыскусіі ў Польшчы. Назва фільма «Падполле надзеі» адсылае нас да тых супольнасцяў па-за законам, якія з’яўляюцца прыхільнікамі марыхуаны – пацыентам і іх сем’ям, лекарам, якія прапануюць сваім пацыентам гэты від лекавання, актывістам руху за легалізацыю марыхуаны і тым, хто прывозіць лекі на аснове марыхуаны з-за мяжы ці займаецца вытворчасцю ў Польшчы.

Рэжысёр параўноўвае сітуацыю з медыцынскай марыхуанай у Польшчы, Гішпаніі, Славеніі і Ізраілі. Дыскусіі з экспертамі і лекарамі не пакідаюць сумневаў: крыміналізацыя марыхуаны выгодная толькі наркагандлярам.