Перайсці да асноўнага змесціва
Кароткаметражныя фільмы
Кіно

Праграма кароткаметражных фільмаў маладых рэжысёраў Беларусі і Ірландыі

Калі
Месца
Культ. цэнтр "Корпус" (Праспект Машэрава 9/8)
Што
Кінапаказ

НОЧ ЧОРНАЯ, А ДЗЕНЬ БЕЛЫ

Рэжысёр: Джо МакСтравік

2019, Паўночная Ірландыя, 8 хвілін

Мова арыгіналу: Ангельская

Мова субтытраў: Беларуская

Маці і бацька дзеляцца сваім вопытам жыцця, любові і клопату пра дзіця, якому ставяць дыягназ разлад аўтыстычнага спектру (РАС).

 

РАСЦІ МОЦНЫМ

Рэжысёр: Пітэр Мелроуз

2019, Паўночная Ірландыя, 9 хвілін

Мова арыгіналу:  Ангельская

Мова субтытраў: Беларуская

Growing Strong - дакументальны фільм пра інтэграванае навучанне ў Дэры ~ Лондандэрры, у якім распавядаецца пра вучняў сёмага класу ў Інтэграванай пачатковай школе Окгроў.

 

КВІН

Рэжысёр: Джошуа МакГонігл

2019, Паўночная Ірландыя, 19 хвілін

Мова арыгіналу: Ангельская

Мова субтытраў: Беларуская

Дрэг-мастачка з Белфаста Электра распавядае сваю гісторыю самаідэнтыфікацыі як квір, а таксама пра важнасць квір-ідэнтычнасці ў Паўночнай Ірландыі.

 

37 ГОД АДЗІНОТЫ

Рэжысёрка: Вольга Дзексніс

Беларусь, 2019, 7 хвілін

Мова арыгіналу: Руская

Мова субтытраў: Беларуская

Гераіня фільма, Аліна Майер - трасгендэрная жанчына без прапіскі ў пашпарце і без сталай працы. Аліна жыве з пашпартам на мужское імя. У яе да сяе пары не атрымалася прайсці доўгі шлях па карэкцыі пола.

 

ЗАЎТРА

Рэжысёрка: Юлія Лаўрэнкова

2019, Беларусь, 13 хвілін

Мова арыгіналу: Руская

Мова субтытраў: Беларуская

Фільм паказвае адзін дзень з жыцця мінчанкі Інэсы Сіневіч, фалькларысткі, педагога (у мінулым), якая жыве з хваробай рассеянага склероза. Гэты дзень напоўнены простымі побытавымі справамі, адзінотай і чаканнем.