Перайсці да асноўнага змесціва
Фильм "Рэфармістка: жанчына-імам"
Кінаноч

Рэфармістка: жанчына-імам

Калі
Месца
Культ. цэнтр "Корпус" (Праспект Машэрава 9/8)
Што
Кінапаказ

Рэжысёрка: Мары Сквонгард
2019 год, Данія, 88 хвілін

Мова арыгіналу: Дацкая

 

Шэрын Ханкан, жанчына-імам і прагрэсіўная мусульманская лідарка, выступае за рэформу іслама, якая дазваляе жанчынам адкрыта і публічна кіраваць малітвай. Яе мячэць у Даніі – адна з першых у Еўропе, якой кіруюць жанчыны-імамы, – кідае выклік страхам адносна іслама і адстойвае прынцып вылучэння лідара рэлігійнай супольнасці незалежна ад полу, а толькі на падставе мудрасці, ведаў і кампетэнцый. Мужчыны і жанчыны не стануць роўнымі, пакуль жанчыны мусяць апраўдвацца за тое, чаго яны хочуць, што робяць, думаюць і кім з’яўляюцца. Пашыраючы правы і магчымасці жанчын у супольнасці і выступаючы за альтэрнатыўнае прачытанне Карана, якое аспрэчвае гендэрную іерархію, Шэрын і яе паплечніцы і паплечнікі спадзяюцца пакласці пачатак пераменам.

Праз разуменне іерархій, пытанняў пра «вядучых» і «вядомых», вывучаецца праблема мізагініі, якая не дазваляе жанчынам-мусульманкам станавіцца лідарамі і ролевымі мадэлямі ў іх уласнай веры, якая выступае за любоў, дазваляючы людзям быць самімі сабой і празнаючы, што «калі мы прычыняем боль адзін аднаму, мы прычыняем боль сабе».

Энджы Дрыскал