Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Рызыка
Папулізм

Рызыка

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Лаўра Пойтрас ( Laura Poitras)
2016, Германія, ЗША, 87 хвілін
Мова субтытраў: руская

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Фільм Лаўры Пойтрас паказвае заснавальніка Wikileaks так блізка, як мала хто мог яго бачыць. І ў гэтым партрэце няма нічога гераічнага. 

Фільм распавядае не толькі пра галоўнага героя, але і пра тое, як змяняецца стаўленне рэжысёркі да яго за гады працы над стужкай (якая стартавала ў 2011). Мы бачым стасункі ў камандзе, рэакцыю Асанджа на абвінавачванні ў сэксуальным гвалце, яго перамовы з Хілары Клінтан і шмат іншага. Гэта дазваляе глядачу зразумець пра галоўнага выкрывальніка стагоддзя значна больш, чым той хацеў бы паказаць.

«Я думала, што змагу ігнараваць супярэчнасці ў яго асобе, – кажа Лаўра Пойтрас у гутарцы з The Atlantics, – меркавала, што яны не з'яўляюцца часткай гісторыі. Але я памылялася. Яны і ёсць гісторыя». 

На фільм адгукнуліся шматлікія аўтарытэтныя выданні, такія як The Guardian, Independent, The New York Times i The Washington Post