Перайсці да асноўнага змесціва
Сапёр
Кінаноч

Сапёр

Калі
Месца
PR3 (вул.Леніна, 50-501)
Што
Кінапаказ

Рэжысёры: Хагір Хіроры (Hogir Hirori), Шынвар Камаль (Shinwar Kamal) 
2017 год, Швецыя, 83 хвіліны
Мова арыгіналу: курдская
Мова субтытраў: беларуская

Падтрымай нас на Талацэ!

У бязладдзі пастхусэйнаўскага Ірака бацька васьмярых дзяцей Фахір Бервары нясе службу ў іракскай арміі. На яго вачах мірныя жыхары атрымліваюць раненні і гінуць ад наземных мін, і Фахір вырашае самастойна праводзіць размінірванні, маючы ў наяўнасці толькі кішэнны нож і кусачкі. Ён абясшкоджвае тысячы прыдарожных мін і аўтамабільных бомб, разумеючы, што кожны перарэзаны дрот можа забраць у яго жыццё. Аднак уласнае жыццё для Фахіра менш важнае, чым жыцці іншых. Ён рызыкуе сабой шмат гадоў у Масуле і яго наваколлях, перажыўшы за гэты час блізкія выбухі і страту  правай нагі ад міны  ў 2008 годзе.

У 2014 годзе Фахір уступае ў курдскія войскі пешмерга (узброеныя сілы Іракскага Курдыстана, Kurdish Peshmerga) у чыне палкоўніка і, нягледзячы на засцярогі калегаў, працягвае абясшкоджваць міны-пасткі, якія заклаў ІДЗІЛ  у Масуле і наваколлях. Кожны выклік мабільнага тэлефона можа прадракаць выбух; кожны стрычок пераразаемага дроту прымушае замерці сэрца – гарантыі хэпі-энда тут няма. Калегі Фахіра здымалі яго працу і захавалі сотні гадзін запісаў размінірванняў. У фільме мы чуем закадравыя каментары яго сына, які глядзіць відэа з працай свайго бацькі-героя.

Гісторыя Фахіра стала асновай мастацкай карціны  Кэтрын Бігелоў “Уладар буры”, якая атрымала прэмію “Оскар”