Перайсці да асноўнага змесціва
Сільвана
Кінаноч

Сільвана

Калі
Месца
PR3 (вул.Леніна, 50-501)
Што
Кінапаказ

Рэжысёры: Міка Густаўсан. Алівія Кастэбрынг. 
Крысціна Цыабанэліс (Mika Gustafson, Olivia Kastebring, Christina Tsiobanelis)
2017, Швецыя 95 хвілін

Мова арыгінала: шведская
Мова субтытраў: беларуская

Падтрымай нас на Талацэ!

«Знішчым патрыярхат!» - крычыць у мегафон рэп-спявачка  са Швецыі Сільвана Імам, і сотні рук уздымаюцца ўгару. Яе жорсткі рэп аўтабіяграфічны, ён пабудаваны на сэксуальнай ідэнтычнасці, палітычных поглядах  і асабістай імігранцкай гісторыі аўтаркі, бацька якой з Сірыі, а маці – з Літвы. Сільвана прыехала ў Швецыю зусім маленькай, у фільм трапілі ўрыўкі яе дзіцячых відэа. Гераіня прадстаўляецца лесбіянкай, феміністкай, панк-рэпершай антырасісцкага кірунка і называе Швецыю жахлівай кансерватыўнай краінай, якая неўзабаве выбухне ад ксенафобіі. Мы бачым, як яна выступае на фестывалі Way Out West і высмейвае неанацыстаў: «Пацалуйце адзін аднаго ў вашыя чортавы свастыкі!» Фільм распачынаецца 2014 годам, годам прарыва для Сільваны, годам, які паказаў, якая яна рэзкая, але разам з тым крохкая. У фільме паказаныя адносіны Сільваны са спявачкай Беатрыс Элі – такой жа «power pussy", якая піша музыку пра жанчын і для жанчын.