Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм Спытай сэксперта
Кінаноч

Спытай сэксперта

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Вайшалі Сінха (Vaishali Sinha)
2017 год, Індыя, 80 хвілін 
Мова субтытраў: беларуская
Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Першы фільм Кінаночы

«Спытай сэксперта» – гэта паўнаметражны дакументальны фільм пра доктара Махіндера Васта, вельмі папулярнага 93-гадовага сэкс-кансультанта, які вядзе калонку ў штодзённай газеце ў Мумбаі. Нягледзячы на тое, што сэкс – гэта табуяваная тэма ў Індыі, дзякуючы гумарыстычнаму стылю калонкі, шмат людзей даслалі свае пытанні ў газету. Калонка карыстаецца папулярнасцю, хаця палавое выхаванне ў школах забаронена прыкладна ў траціне штатаў Індыі.

Рэжысёр паказвае, як праходзяць будні Махіндера Ватса, як і навошта ён дзеліцца сваімі ведамі з чытачамі. У фільме дакументуюцца кансультацыі Ватса: твары пацыентаў схаваныя, але пачуцці, якія яны адчуваюць, схаваць немагчыма.

Фільм уздымае важныя праблемы сэксуальнасці і недаступнасці палавога выхавання. Якія пытанні хвалююць юных і пажылых чытачоў калонкі пра сэкс? Як 93-гадовы невядомы калумніст зрабіўся медыйнай персонай у Індыі і каму здолеў насаліць спагадны сэкс эксперт? «Спытай сэксперта» – гэта кіно, працятае гумарам і драмай, як і жыццё герояў гэтай дзіўнай гісторыі.