Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Стрыптыз і Вайна"
Конкурс (Платна)

Стрыптыз і Вайна

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Андрэй Куціла

2019, Беларусь, Польшча, 68 хвілін

Мова арыгіналу: Руская

Мова субтытраў: Ангельская

18+

Уваход на фільмы беларускай програмы платны. Квіткі можна набыць на afisha.tut.by.

Падрабязней аб беларускай праграме: спасылка

У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае пра гэта моладзі. Унук пакінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробку, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе рэалізаваць мару - стварыць Тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і ўсяляк спрабуе вярнуць яго да стабільнага і штодзённага жыцця. Канфлікт пакаленняў становіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.