Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Сустрэча выпускнікоў"
Кіно

Сустрэча выпускнікоў

Калі
Месца
ОК16 (Кастрычніцкая 16, корпус 25)
Што
Кінапаказ

Рэжысёрка: Анна Адэл 

2013, Швецыя, 88 хвілін

Мова арыгінала: Шведская

Мова субтытраў: Руская, Беларуская, Ангельская

16+

“Сустрэча выпускнікоў” – выбітная праца скандальнай шведскай актрысы і рэжысёра Анны Адэл (Anna Odell) аб праблеме булінгу сярод школьнікаў. Пасля таго, як аднакласнікі Анны не запрасілі яе на вечар сустрэчы выпускнікоў, мастачка зняла фільм пра тое, наколькі эксцэнтрычнай гэтая сустрэча магла б стацца, калі б Адэл ўсё ж яе наведала і зрабіла б усё, чаго яе аднакласнікі імкнуліся пазбегнуць. Другая, дакументальная, частка фільма, у якой Адэл паказвае зняты фільм рэальным аднакласнікам, ставіць пытанні аб чалавечай гатоўнасць глядзець у вочы праўдзе, памяці пра ўчынены ў далёкім мінулым гвалт і этыцы самастойнага псіхалагічнага росту - выхаду са стану ахвяры. Драма “Сустрэча выпускнікоў” была адзначаная крытыкамі Венецыянскага кінафестываля ў 2014 годзе і атрымала дзве ўзнагароды на 49-й цэрымоніі Guldbagge Awards. 

Скандальнасць Анна Адэл набыла, дзякуючы першаму свайму фільму “Невядомая, жанчына 2009-349701”. Каб стварыць яго, яна падрабіла і патаемна зняла спробу самагубства ў Стакгольме, што і выклікала шмат дыскусій ў медыя пра этычнасць як яе ўчынку, так і этычнасць медыцынскай сістэмы Швецыі. Два наступныя яе фільмы, "Сустрэча выпускнікоў" і "Амалімба", былі намінаваныя ў некалькіх катэгорыях і прадстаўленыя на Венецыянскім кінафестывалі.