Перайсці да асноўнага змесціва
Трап у будучыню
Спецпадзея

Сустрэча з рэжысёрам "Трап ў Будучыню" Рэнэ Хэйзкампам

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Сустрэча

Рэнэ Хэйзкамп едзе да нас з Нідэрландаў, каб распавесці пра тое, што яго хвалюе і паразмаўляць з вамі.

Падтрымай нас на Талацэ!

Падчас сустрэчы вы пазнаёміцеся з ім бліжэй, ён распавядзе пра свой рэжысёрскі досвід і адкажа на самыя хвалюючыя пытанні кшталту: "А як вам у Беларусі?"

Разам з нашымі партнёрамі, экспертамі па працы з бежанцамі ў Беларусі, Human Constanta мы паразважаем і пра важнае: стаўленне да мігрантаў саміх еўрапецаў і беларусаў.

Рэнэ атрымаў адукацыю ў RITCS — школе мастацтваў Каледжа Эразмуса ў Бруселі. Самыя апошнія яго дакументальныя працы: Неўладкаванасць (2012), Час Цырка (2013), Анты-Ноа (2016, кароткаметражка), Трап ў Будучыню (2018).

Прыходзьце, будзе цікава!