
Трап у будучыню
Рэжысёр: Рэнэ Хэйзкамп (René Hazekamp)
2018, Нідэрланды, 90 хвілін
Мова арыгіналу: галандская, ангельская
Мова субтытраў: руская
Улетку 2017 года група недасведчаных ідэалістаў з порту Ратэрдаму рыхтуецца выйсці у Міжземнае мора на пераабсталяваным рыбалоўным траўлеры, каб падбіраць лодкі з бежанцамі.
Перш чым пачнецца падрыхтоўка судна, абмяркоўваецца шмат пытанняў: ад колькасці дактароў і медсясцёр, якія будуць працаваць у шпіталі, які размяшчаецца ў былым рыбным сховішчы, да неабходнасці лядоўні для трупаў.
Пасля непазбежных праблем карабель пад кіраўніцтвам рашучага капітана-ратэрдамца прыбывае ў пункт прызначэння калі лівійскага узбярэжжа, дзе ёсць магчымасць выявіць першыя лодкі з бежанцамі і дзе, па чутках, хаваюцца піраты. Валанцёры і аператар становяцца сведкамі як некалькіх цудоўных выратаванняў, так і трагедый, калі дапамога прыйшла дужа запозна.