Перайсці да асноўнага змесціва
Унутраная  праца
Кіно

Унутраная праца

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёры: Джайрус Макліры, Гетын Олдас (Jairus McLeary, Gethin Aldous)
2017, ЗША,  89 хвілін

Мова арыгінала: ангельская
Мова субтытраў: руская

Падтрымай нас на Талацэ!

“Унутраная  праца” – фільм з асаблівай эмацыйнай нагрузкай. Па-іншаму не можа быць, бо ў цэнтры сюжэта фільма – працэс інтэнсіўнай групавой тэрапіі ў знакамітай каліфарнійскай турме ўзмоцненага рэмыжа Фалсом. Асуджаныя, якія часта адбываюць пажыццёвае зняволенне, і людзі звонку ўдзельнічаюць у чатырохдзённых сесіях. Для зняволеных тэрапія – гэта ўнікальная магчымасць перажыць эмоцыі, недасяжныя ў варунках турэмнага жыцця. Спачатку зняволеныя насцярожаныя, але пры падтрымцы тэрапеўтаў працэс хутка пачынае ўплываць на іх. Узнікаюць моцныя эмоцыі, палохаючыя канфлікты, крыкі і стогны людзей, якія спрабуюць перасекчы ўласныя межы. Кінарэжысёрам удалося схапіць сапраўдны траўматычны працэс, але пры гэтым не ідэалізуючы сваіх галоўных герояў. Некаторыя з удзельнікаў без сумневаў спрабуюць праз тэрапію атрымаць умоўнае вызваленне. Аднак сярод вызваленых удзельнікаў фіксуецца нулевы рэцыдывізм.

Конрад Віркоўскі